Пошук

15.11.2016 12:32  

13 лістапада ў мінскай парафii Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ (Кунцаўшчына) адбыўся першы ў гісторыі парафіі «Баль усiх святых».

Святым стаў амаль кожны — ад малога да вялiкага. Перад уваходам у «неба» ўсіх прывітаў «святы Пётр». Зала была ўпрыгожана малюнкамi дзяцей, якія прынялі ўдзел у парафіяльным конкурсе «Мой любімы святы».



На балі можна было сустрэць св. Яна Паўла II, святую Веранiку, апостала Андрэя, Жану Д’арк, Хасэ, Дамініка Савіо, фацімскіх пастушкоў, маленькiх i вялiкiх анёлкаў і многіх іншых. Адкрыццё балю адбылося пад танец «Паланэз», пасля якога распачалася асноўная частка мерапрыемства.



Маленькiя «святыя» мелi магчымасць атрымаць балы ў неба за ўдзел у цікавых конкурсах і вясёлых гульнях. Удзельнікі самі выбралі «прынца і прынцэсу балю» і атрымалі салодкі «смс» з неба. Дзякуючы тэатральнай пастаноўцы ўдзельнікі свята пазнаёмiлiся з жыццём чатырох святых, якiя адзначыліся міласэрнасцю: св. Ядвігай, бл. П’ерам Джорджыа Фрасацці, св. Маці Тэрэзай з Калькуты і св. Максімільянам Марыяй Кольбэ.


Напрыканцы балю была разыграна латарэя, i кожны «святы» атрымаў невялікі падарунак. Парафіяльнае свята дазволіла ў радаснай сямейнай атмасферы яшчэ раз пераканацца ў тым, што кожны можа быць святым, што быць святым — гэта цудоўна!

Вольга Саладкевіч, фота Дар'і Шадой і Вольгі Саладкевіч

Фотарэпартаж >>>

Абноўлена 05.06.2017 13:34
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця