Пошук

08.11.2016 11:28  

6 лiстапада ў касцёле свв. Сымона і Алены ў Мінску адбыўся «Дзень сям'і». Ідэя яго правядзення  належала аніматарам душпастырства «Сужэнскiя Сустрэчы» і была падтрымана пробашчам парафіі Уладзiславам Завальнюком.

Задумка дня сям’і заключалася ў тым, каб зрабіць мінскія сем'і асабліва заўважнымі ў Касцёле ў духоўным пошуку, пошуку ведаў пра сужэнства і ў клопаце пра дзяцей.

У гэты дзень з гаміліямі падчас кожнай св. Імшы ў касцёле свв. Сымона і Алены звярталіся святары, якія з’яўляюцца душпастырамі сем’яў.
Пасля Імшы кожны жадаючы мог набыць кнігу заснавальніка душпастырства «Сужэнскiя сустрэчы» Ежы Гржыбоўскага «Дыялог — як духоўны шлях», выдадзены ў Pro Christo.

Сямейныя  пары, якія разам з кс. Андрэем Стэцкевічам выступалі аніматарамі, падрыхтавалі спецыяльныя даклады для тых, хто прыйшоў на сустрэчу.

На працягу чатырох гадзін дзеці ўдзельнікаў ва ўзросце ад году да пятнаццацi былі пад апекай аніматараў, якія рабілі для старэйшых майстар-клас па вырабе паштовак, накладалi жадаючым аква-грым, праводзілі конкурс малюнка на тэму сям’і, а самыя маленькія бавілiся ў басейне з шарыкамі.

Як адзначаюць арганізацыі, своеасаблiвая эксперыментальная акцыя ўдалася, пра што сведчыць цікавасць яе ўдзельнікаў аб правядзенні наступнай такой сустрэчы.

Чарговы ўікенд для сужэнцаў адбудзецца 25– 27 лістапада 2016 года ў Ляскоўцы.

Алена і Павел Кузьміцкiя («Сужэнскiя Сустрэчы)»,
фота Ірыны Рубінавай


Фотарэпартаж >>>

Абноўлена 05.06.2017 13:34
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.