31 кастрычніка ў Душпастырскім цэнтры пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі дзеці, якія займаюцца пры «Місіі добрага самараніна», павіншавалі арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча з імянінамі.
Дзеці ў суправаджэнні бацькоў разам з сястрой Чаславай Навіцкай USJK з Кангрэгацыі Сясцёр Уршулянак Сэрца Езуса Канаючага, якая апякуецца «Місіяй добрага самараніна» ў Мінску, падрыхтавалі для іерарха спеў на беларускай і англійскай мовах.
Віншуючы арцыпастыра, дзеці, апранутыя ў касцюмы авечак, пажадалі іерарху і надалей быць прыкладам сумленнага пастыра і падарылі яму капялюш «найлепшага пастыра».
(IL)