Пошук

06.10.2016 17:00  

«У сувязі з публікацыяй пра распачацце навучальнага года, якая з’явілася 3 кастрычніка на партале www.znadniemna.pl, хачу адзначыць, што школа ў касцёле свв. Сымона і Алены вядзе толькі катэхетычную і культурную дзейнасць і не мае дачынення да дзейнасці Саюза палякаў у Беларусі і Консульства РП у Мінску», — адзначае пробашч мінскай парафіі Свв. Сымона і Алены кс. Уладзіслаў Завальнюк у адкрытым лісце.

Тэкст апратэставання на польскай мове >>>

a Рэдакцыі часопіса
«Głos znad Niemna»

АПРАТЭСТАВАННЕ

Шаноўны спадар рэдактар,

Вітаю Вас з рыма-каталіцкай парафіі Свв. Сымона і Алены ў Мінску, якая, як і кожная парафія ў Беларусі, вядзе сваю дзейнасць згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і кананічнага права Каталіцкага Касцёла.

Дзейнасць, якая мае месца ў парафіяльным Касцёле, як на беларускай, так і польскай мове, а таксама ўсе культурныя падзеі, з’яўляюцца рэлігійнымі па сваёй прыродзе і маюць толькі духоўную і культурную арыентацыю.

Пры касцёле дзейнічаюць таксама розныя групы: колы Жывога Ружанца, тэатр «Зніч», бібліятэка імя Адама Міцкевіча, Прафесарскі клуб, моўны курс, розныя хоры, група ўрачоў, Ананімных Алкаголікаў, якая ахоплівае не толькі залежных асобаў, але і іх дзяцей і родных.

У сувязі з публікацыяй пра распачацце навучальнага года, якая з’явілася 3 кастрычніка на партале www.znadniemna.pl, хачу адзначыць, што школа ў касцёле свв. Сымона і Алены вядзе толькі катэхетычную і культурную дзейнасць і не мае дачынення да дзейнасці Саюза палякаў у Беларусі і Консульства РП у Мінску.

Каб праліць святло на гэтую справу і не ўводзіць у зман чытачоў, паведамляю, што парафія Свв. Сымона і Алены ў Мінску не мае нічога супольнага з СПБ.

Прашу апублікаваць апратэставанне на вашым партале. Таксама копія гэтага апратэставання будзе змешчана на www.Catholic.by.

Пробашч парафіі Свв. Сымона і Алены
ксёндз дэкан Уладзіслаў Завальнюк

Абноўлена 06.03.2018 12:07
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця