Пошук

04.10.2016 00:00  

Дыск «Святы Ружанец», прымеркаваны да распачацця кастрычніка, — гэта запіс спяваных частак ружанцовага набажэнства, выпушчаны хорам мінскай парафіі Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы.

Як паведамляе ave-maria.by, музычны дыск быў выдадзены пры падтрымцы выдавецтва «Pro Christo» і ўяўляе сабой аўдыёзапіс чатырох частак ружанцовага набажэнства: радасных таямніцаў, балесных таямніцаў, таямніцаў святла і хвалебных таямніцаў.

Кожная частка распачынаецца ўступным марыйным спевам «Будзь улюбёна...».


Акрамя таго, кожная частка ружанцовай малітвы суправаджаецца Літаніяй да Найсвяцейшай Панны Марыі, малітвай «Тваёй абароне аддаёмся...» і заключным спевам  «Маці Божа, Ты на небе...».

Дыск можа выкарыстоўвацца не толькі ў прыватных малітвах да Маці Божай, але і падчас супольных парафіяльных набажэнстваў. Спевы спрыяюць засяроджанню перад малітваю, дапамагаюць акунуцца ў атмасферу Божага супакою.

Малітва ад сэрца па ўласнай волі заўсёды мілая і прыемная Богу. Кожная з формаў малітвы мае вялікую вартасць.

Дыск можна набыць у кнігарні «Духоўная кніга» (г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 25), а таксама ў парафіяльных кіёсках.

Вольга Качалка, ave-maria.by

Абноўлена 05.06.2017 13:34
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.