З 22 па 27 жніўня ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай прайшлі рэкалекцыі для школьнай і студэнцкай моладзі мінскага архікатэдральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Панны Марыі.
Больш за 20 юнакоў і дзяўчат прыязджаюць у санктуарый ужо пяты год, каб духоўна ўзбагаціцца. Кожны дзень быў насычаны малітвамі, разважаннямі над Божым словам, а таксама праслаўленнем Пана. Узначаліў рэкалекцыі кс. Кірыл Бардонаў, які праводзіў канферэнцыі на тэму самааналізу і дзесяці Божых запаведзяў.
Таксама моладзь не магла абыйсціся без добрага пачуцця гумару, вясёлых гульняў, займальных гутарак. Хлопцы і дзяўчаты набіраліся сіл для новага навучальнага года.
Удзельнікам рэкалекцый не хацелася ад’язджаць дадому, але яны вельмі спадзяюцца, што на наступны год змогуць вярнуцца ў санктуарый, каб праслаўляць Бога спевамі і малітвамі і духоўна ўзбагачацца.