Пошук

16.08.2016 11:04  

15 жніўня ў магілёўскім катэдральным касцёле адбылася святая Імша з нагоды парафіяльнай урачыстасці Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі.

На Імшы прысутнічалі святары і вернікі не толькі з магілёўскай катэдры, але і з іншых парафій Магілёўшчыны, а таксама святары Грэка-Каталіцкай Царквы, у тым ліку Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек.

У гаміліі архімандрыт адзначыў, што ўрачыстасць Унебаўзяцця Насвяцейшай Панны Марыі прыпадае якраз на апошні месяц канікул, перад новым душпастырскім годам, калі дзеці ідуць у школу і пачынаецца катэхізацыя.


«Таму менавіта зараз гэта нас запрашае, каб мы задумаліся, як мы духоўна папрацавалі ў мінулым годзе. Багародзіца застаецца для нас настаўніцай хрысціянскага жыцця», — сказаў Апостальскі візітатар.

Архімандрыт таксама нагадаў словы Папы Францішка: «Жыць міласэрнасцю да нашых бліжніх трэба кожны дзень, а не толькі на асаблівыя ўрачыстасці, таму што гэта і ёсць наша хрысціянскае пакліканне — быць сведкамі Хрыста праз веру, надзею і любоў, якія з'яўляюцца асаблівымі Божымі дарамі».

Традыцыйна пад канец святой Імшы адбылося асвячэнне садавіны і гародніны — першых пладоў новага ўраджаю, якія вернікі прынеслі ў знак падзякі. Эўхарыстыя завяршылася працэсіяй вакол касцёла.

Мар'ям Лавал, фота аўтара

Фотарэпартаж >>>

Абноўлена 05.06.2017 13:34
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.