На сцэне амфітэатра ў Цэнтральным парку Маладзечна выступіў з канцэртам гурт «Небасхіл».
Канцэрт адбыўся 24 ліпеня. Гэта быў першы выхад гурта на знакамітую музычную пляцоўку.
Уваход на канцэрт быў вольны, і сярод гледачоў было дастаткова людзей, якія заходзілі, пачуўшы ў парку гукі музыкі.
«Дзякуем усім гледачам за цёплы і шчыры вечар, за апладысменты і ўсмешкі», — адзначаецца на sdb.by.
(AG)
Фота sdb.by