Пошук

14.07.2016 12:45  

Глыбокапаважаныя святары і кансэкраваныя асобы!
Дарагія вернікі Магілёўшчыны!

З вялікай радасцю інфармую вас аб тым, што сёння, 14 ліпеня, я атрымаў паведамленне, што прынятае рашэнне ў дачыненні трох святароў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, якім некалькі дзён таму не далі дазволу на працяг душпастырскага служэння ў нашай архідыяцэзіі, было перагледжана і зменена.

Такім чынам усе святары застаюцца, каб працягваць далей сваё служэнне ў нашай краіне. Сярод іх знаходзіцца таксама святар з Магілёва — пробашч парафіі Святога Казіміра і святой Ядвігі айцец Раман Шульц ОР.

Выказваю сваю ўдзячнасць дзяржаўным уладам за пазітыўны перагляд свайго рашэння. У будучыні спадзяюся на канструктыўны падыход да падобных сітуацый, дыялог і разуменне нашага сумеснага служэння людзям нашай Бацькаўшчыны.

Сардэчна дзякую ўсім святарам, кансэкраваным асобам, вернікам Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, асабліва Магілёўскага рэгіёну, і ўсім людзям добрай волі за малітву і падтрымку. Падзякуем Богу і Маці Божай Бялыніцкай за гэтую ласку і памолімся аб Божым благаслаўленні на далейшае плённае служэнне жыхарам Магілёўшчыны.

Заахвочваю таксама маліцца аб новых і шматлікіх святарскіх пакліканнях у нашым Касцёле, бо «жніво сапраўды вялікае, ды работнікаў мала» (Mц 9, 37).

З’яднаны ў малітве

✠ Аляксандр Яшэўскі, S.D.B.
Біскуп вікарый для г. Магілёва
і Магілёўскай вобласці

Абноўлена 05.06.2017 13:34
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.