6 ліпеня ў парафіі Св. Мікалая, біскупа, у Свіры адбылася сустрэча для дзяўчат у гонар святой Марыі Гарэцці, на якой разважалі над тэмамі, актуальнымі ў сучасным свеце: любоў, чыстасць, дзявоцтва, сарамлівасць.
Пасля разважанняў, якія праводзіў семінарыст Яўген, дзяўчаты напісалі асабістыя меркаванні на гэтыя тэмы. Вось некаторыя з гэтых меркаванняў:
«Любоў — гэта вялікае сэрца, у якім могуць змяшчацца ўсе пачуцці. Гэтае сэрца (сваю любоў) мы ахвяруем Богу. Таму што Бог — Вялікае Сэрца, а мы — яго частка. Гэта пачуццё, якое ўзносіць цябе ажно да неба, гэта пакуты, пашана, адданасць, чыстасардэчнасць, узаемапаразуменне, калі людзі сабе давяраюць, дапамагаюць, перажываюць адзін за аднаго».
«Пачуццё сораму неабходнае чалавеку, таму што дзякуючы яму людзі застаюцца на добрай дарозе. Гэта дар».
«Чысціня — гэта чысціня думак, учынкаў, душы».
«Дзявоцтва вельмі цесна звязана з чыстасцю, асацыюецца з прыгажосцю. Гэта доказ сапраўднай любові. Захаванне Божай чыстасці. Гэта чыстая душа і цела».
«Да разважання над якасцямі, якія неабходныя кожнаму з нас, мы запрашаем таксама іншую моладзь», — адзначаюць арганізатары.
С. Людвіка Суравікіна, (AG)
Фотa Аляксандра Гавейкі