Пошук

07.07.2016 13:52   Catholic.by

Распрацоўваецца праект па рэканструкцыі ў беларускай сталіцы касцёла свв. Сымона і Алены (Чырвоны касцёл).

Частка сродкаў, якія паступілі ў гэтым годзе з рэспубліканскага бюджэту (больш за 100 тысяч дэнамінаваных рублёў), пералічана на распрацоўку праекта рэканструкцыі і рэстаўрацыі будынка касцёла святога Сымона і святой Алены.

Фота Аляксандры Шчыглінскай

Пра гэта паведамляе газета «Минский курьер».

Як піша выданне, паколькі такія працы дастаткова затратныя, пробашч касцёла звяртаўся да гарадскіх уладаў з просьбай пасадзейнічаць у правядзенні рэканструкцыі, і гарадскія ўлады выдзеляць частку сродкаў — зараз спецыялісты інстытута «Мінскграмадзянпраект» распрацоўваюць праектную дакументацыю.

Паводле слоў дырэктара КУП «Мінская спадчына» Паўла Шыкунца, помнік гісторыі дастаткова даўно патрабуе абнаўлення: рамонт патрэбны ўсім інжынерным сістэмам будынка, а таксама фасаду і ўнутраным памяшканням.

(IL)

Абноўлена 28.08.2017 13:26
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.