Пошук


У першай сямейнай пілігрымцы да Маці Божай Будслаўскай, якая была арганізавана ў 2015 годзе сямейным рухам «Equipes  Notre-Dame», прынялі ўдзел 140 чалавек, у гэтым жа годзе колькасць павялічылася ў паўтара разы і склала 207 чалавек.

 

Гэта звязана не толькі з «папаўненнем» у тых сем’ях, якія ішлі ў мінулым годзе, але і з далучэннем новых сем’яў.

Дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB, вітаючы пілігрымку падчас адпачынку, звярнуўся да сем’яў, жадаючы ім, каб пілігрымка мела працяг у будучыні: «Хоць ваша пілігрымка толькі другая па ліку, але я маю надзею, што яна будзе працягваць сваё існаванне. Няхай і вашыя дзеці таксама захочуць быць працягам гэтай прыгожай традыцыі».

Падчас адпачынку, які адбываўся на палове шляху з вёскі Пузыры, адкуль вырушылі пілігрымы, святкавалася 10-годдзе сужэнскага жыцця адной з пар пілігрымаў.

Віншуючы, удзельнікі праспявалі беларускі народны спеў «Гуляць дык гуляць».

У гэтым годзе самаму малодшаму пілігрыму — Еве — усяго 35 дзён.

Магчыма, у наступныя гады пілігрымка сем’яў будзе лідарам па колькасці ўдзельнікаў, апярэдзіўшы нават самую шматлікую капуцынскую пілігрымку Маладзечна-Будслаў, якая сёлета налічыла 349 удзельнікаў.

«У нашых сем’ях Бог жыве!» — вось пра што найперш хацелі сведчыць арганізатары, якія запрашаюць да ўдзелу ў іншых ініцыятывах свайго руху. Падрабязней пра іх можна больш даведацца на афіцыйнай старонцы «Equipes  Notre-Dame».

Аксана Ючкавіч

Фота Людмілы Пясецкай

Фотарэпартаж >>>

Абноўлена 05.06.2017 13:34
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа