Завяршыліся ўрачыстасці ў Будславе. Пілігрымы з розных куткоў нашай краіны крочылі да Маці Божай Будслаўскай, каб скласці свае просьбы і падзякі перад цудатворным абразом. Свае асабістыя інтэнцыі мелі і самыя маленькія ўдзельнікі пешай пілігрымкі Мінск-Будслаў.
Мінская пілігрымка ў Будслаў была адной з самых «маладых» па ўзросце сваіх удзельнікаў. Вялікую частку пілігрымаў складалі дзеці.
Напэўна, фэст у Будславе запомніцца многім удзельнікам на доўгі час. А зараз яшчэ раз узгадаем свае асабістыя інтэнцыі, з якімі мы звярталіся да Маці Божай, і з глыбокім дзіцячым даверам і адкрытасцю памолімся разам з дзецьмі пешай пілігрымкі Мінск-Будслаў да нашай заступніцы ў небе.