Пошук


Кардынал Крыстаф Шонбарн OP, папскі пасланнік на ўрачыстасці 25-годдзя заснавання Мінска-Магілёўскай мітраполіі, 1 ліпеня наведаў кармэлітанскія супольнасці на Мядзельшчыне.

Першым прыпынкам іерарха стала мядзельская Кальварыя, дзе госця з Аўстрыі разам з дэлегацыяй, якая суправаджае кардынала падчас яго прабывання ў Беларусі, сустракалі вернікі і пробашч парафіі Маці Божай Шкаплернай у Мядзелі.

Айцец Юрый Кулай OCD з парафіі Маці Божай Шкаплернай прадставіў гісторыю з’яўлення мядзельскай Кальварыі і распавёў пра этапы яе аднаўлення: сённяшнія прыпынкі Крыжовага шляху, якія існуюць у Мядзелі, ужо трэція па ліку.

«Такія людзі ратавалі веру і выратавалі Касцёл»

Кардынал у сваю чаргу высока ацаніў веру мядзельскіх католікаў:

«Ваш народ не толькі праходзіў прыпынкамі Кальварыі, але і перажываў яе, – зазначыў іерарх. – Асабліва гэты шлях перажылі вашыя бабулі. Такія людзі ратавалі веру і выратавалі Касцёл. Дзякуючы іх веры, сёння ўзводзяцца новыя святыні, за якія дзякуем Пану Богу».

Звяртаючыся да вернікаў на Кальварыі, папскі пасланнік адзначыў, што крыж – гэта не толькі цярпенне і смутак, але і надзея. Іерарх пажадаў мядзельскім парафіянам памятаць у цяжкія хвіліны жыцця пра крыж і надзею, якую ён дае.

У напамін аб сваім візіце кардынал Шонбарн распісаўся ў кнізе ганаровых гасцей парафіі, пакінуўшы пажаданні нашчадкам.

Ілья Лапато, фота Віталія Палінеўскага

Фотарэпартаж >>>

Абноўлена 05.06.2017 13:34
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа