28 чэрвеня з парафіі Маці Божай Фацімскай у Жодзіне вырушыла чатырохдзённая пешая пілігрымка Жодзіна-Будслаў.
Няблізкі шлях у 127 кіламетраў распачалі 82 пілігрыма з Жодзіна, Барысава, Асіповіч, Мінска і іншых куткоў Беларусі. У першы дзень удзельнікі пілігрымкі пераадолеюць 43 кіламетра.
Кіруе пілігрымкай кс. Канстанцін Анашка MIC. Большасць пілігрымаў складаюць парафіяне марыянскіх парафій. У ліку удзельнікаў пешай пілігрымкі акрамя вернікаў — манаскія сёстры, а таксама пяць святароў і чатыры браты марыяніна.