Пошук


Перад выйсцем пілігрымкі Мінск-Будслаў пілігрымы распавялі пра тое, што яны трымаюць у сваіх заплечніках, каб паспяхова дайсці да мэты.

Якраз у той час, калі святая Імша на выйсце пілігрымкі Мінск-Будслаў скончылася, а калона пілігрымаў, якой у гэтым годзе кіруе ў чарговы раз ксёндз Дзмітрый Дубовік, не паспела аформіцца ў стужку пілігрымаў, наш карэспандэнт не стрымаўся, каб не праверыць, што пілігрым нясе ў сваім заплечніку.

Заплечніка ўніверсальнага пілігрыма Юрася, які быў змешчаны на Сatholic.by, недастаткова, трэба ўсё правяраць на практыцы.

Юлія Казімірчык, якая ў гэтым годзе ідзе са сваім сябрам Янам з Чэхіі (Ян прыехаў у Беларусь на 11 дзён, і з іх большая палова ў яго выладкавана на пілігрымку) распавяла пра свой набор «неабходнасцяў у заплечніку»:

Дажджавік:

Сродак супраць мошак і камароў:

Крэм, які хоць крыху дапаможа, калі ўсё ж такі абгарыш:

Бінт — каб ратаваць ногі, калі ім будзе не зусім пад сілу дарога:

Бутэлька вады і ежа на адзін дзень:


Месца, на якім змесцяцца на прыпынку сябры:

Пластыры — і гэта толькі на адзін дзень. «Але, — кажа Юлія, — спадзяюся, што яны не спатрэбяцца».

Акуляры:


Тэлефон, які, па словах Юліі, не павінен спатрэбіцца таксама:

«І ружанец, канешне, бяру».

А гэты прадмет будзе абараняць ад сонца і рукі, і шыю:

І, вядома, капелюшы:

Да гэтага дадаецца і сёлетняя атрыбутыка пілігрымкі Мінск-Будслаў: стужка колеру Панны Марыі і значок:

Іна Саўко з Астравеччыны ў гэтым годзе скончыла 4 курс гістарычнага факультэта БДУ і, толькі здаўшы сесію, скіравалася ў пілігрымку. У гэтым годзе яна ідзе ў другі раз.

Першымі Іна дастае Біблію і ружанец, а потым астатняе.

Падрабязнасці ў відэа:


Назіралі Аксана Ючкавіч, Марына Валасар і Надзея Сянькo

Абноўлена 05.06.2017 13:34
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця