Пошук

21.06.2016 16:49  

«Летнія гульні чыстых сэрцаў» пры падтрымцы Упраўлення адукацыі Фрунзенскага раёна Мінска правяла моладзевая місія «Чыстае сэрца» разам з дзіцячым аздараўленчым лагерам «Купалінка». Спартыўныя і культурныя мерапрыемствы прайшлі на базе аднайменная лагера.

У сёлетніх спаборніцтвах, якія адбыліся пад дэвізам «Культурны я — культурная краіна», прынялі ўдзел каля 600 дзяцей, якія цяпер знаходзяцца на адпачынку ў лагерах «Купалінка» і «Гарызонт».

Мэта такой акцыі — з дапамогай спорту і мастацтва аб’яднаць розных дзяцей (тут адпачываюць дзеці са складаных сем’яў і дамоў-інтэрнатаў), прапагандаваць здаровы лад жыцця і нагадаць пра важнасць быць шчырым не толькі ў спорце і мастацтве, але і ў штодзённым жыцці.

Падтрымаў акцыю дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі, які звярнуўся да прысутных з прывітальным словам. Удзел у мерапрыемстве прынялі таксама прадстаўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, салдаты спецназу і кінолагі.  


Спартыўная частка спаборніцтваў складалася з эстафеты, піянер-бола і валейбола сярод выхавацеляў. А пасля дзеці і падлеткі прадставілі лепшыя нумары мастацкай самадзейнасці. Пераможцам стала каманда дзіцячага аздараўленчага лагера «Купалінка», якая атрымала пераходзячы кубак. Пераможцы і ўдзельнікі спаборніцтваў былі ўзнагароджаны медалямі, дыпломамі і памятнымі сувенірамі ад місіі «Чыстае сэрца».


Святлана Жылевіч
фота Міланы Малішэўскай


Фотарэпартаж >>>

Абноўлена 05.06.2017 13:34
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця