Пошук

21.06.2016 09:23  

Дзень добрых спраў зладзілі 16 чэрвеня ў Магілёве валанцёры сацыяльнай ініцыятывы «Ад сэрца да сэрца» разам з валанцёрамі дабрачыннага каталіцкага таварыства «Caritas»  Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі «Caritas-Minsk».

Для дзяцей з Магілёўскага дзіцячага хоспіса была падрыхтавана культурна-забаўляльная праграма і разнастайныя падарункі, а самому хоспісу перададзены лекі і рэчы, неабходныя ў працэсе лячэння і побыту падапечных.

Месцам сустрэчы і здзяйснення добрых спраў стаў Магілёўскі катэдральны касцёл. У яго сценах гучалі словы з Евангелля, хрысціянскія спевы і радасны дзіцячы смех.

Агенцтва «Акадэмія святаў» падрыхтавала для дзяцей забаўляльную праграму, запрасіўшы маленькіх гасцей у яскравае падарожжа з вясёлымі прыгодамі.

Напрыканцы праграмы ўсе прысутныя паўдзельнічалі ў запуску паветраных ліхтарыкаў, якія панеслі з сабой у нябёсы шматлікія добрыя мары і пажаданні для дзяцей і іх родных.

Але на гэтым Дзень добрых спраў не скончыўся. Пасля завяршэння мерапрыемстваў у касцёле, валанцёры завіталі з падарункамі ў госці да дзяцей, якія па стане здароўя не здолелі самастойна прыйсці на сустрэчу.

Дзеці і іх бацькі дзякуюць камандзе сацыяльнага праекта «Ад сэрца да сэрца» на чале з Юліяй Гаравіковай, дырэктару дабрачыннага каталіцкага таварыства «Caritas» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі а. Андрэю Жылевічу OFM Cap, а таксама ўсім неабыякавым людзям, якія спрычыніліся або прынялі непасрэдны ўдзел у Дні добрых спраў у Магілёве.

«Кожная добрая справа, зробленая на зямлі, не застанецца незаўважанай на нябёсах», — падкрэсліваюць арганізатары.

Віталь Саболька
Фота Марыны Пархімчык


Фотарэпартаж >>>

Абноўлена 05.06.2017 13:34
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа