Пошук

20.06.2016 11:45  

У маленькай вёсцы Рудзіца, што на самым ускрайку Пухавіцкага раёна Міншчыны, 18 чэрвеня каталіцкія вернікі ўсталявалі новы крыж.  Асвечаны ж ён быў раней — 27 мая, падчас пастырскай візітацыі ў парафію біскупа Юрыя Касабуцкага.

Новы крыж пастаўлены «на заплеччы», за старым, ужо пахіленым ад часу «прадваенным» крыжом.  Некалі тут, як кажуць мясцовыя,  жанчыны сустракалі сваіх мужоў, якія вярталіся з палёў Вялікай Айчыннай вайны.

Вернік з гэтай вёскі — Казімір Шчасновіч, якому  ўжо  70 гадоў і які цяпер жыве ў Мінску, а на малую Айчыну прыязджае толькі як на дачу кажа,  што колькі ён сябе памятае, крыж тут быў заўсёды.

Адной з актыўных ініцыятарак усталявання новага крыжа стала Марыя Лабковіч, якая нарадзілася ў Рудзіцы, а цяпер з’яўляецца парафіянкай у Мар’інай Горцы.

Прысутнічыла на літургіі таксама і практычна адзіная мясцовая жыхарка Рудзіцы — Валянціна Гурэцкая. Апошнія гады ў вёску прыязджаюць толькі дачнікі.

Крыж складае каля пяці метраў у вышыню і ўмацаваны на трывалай металічнай падстаўцы. Падчас літургіі асвячэння, пасля ўцалавання крыжа было адпраўлена чэрвеньскае набажэнства, якое сваім спевам упрыгожылі дзве арганісткі: Марта Янушкевіч і Крысціна Баёк.

Пасля заканчэння, як на кожным фэсце, сабраныя паласаваліся салодкімі пачастункамі. На гэты раз былі свежыя трускаўкі з дачнага агарода адной сям’і, якая таксама прысутнічала на ўрачыстасці.

Кс. Генрых Кучынскі

Фотарэпартаж >>>

Абноўлена 05.06.2017 13:34
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа