Пошук

13.06.2016 21:43  

11 чэрвеня адбылася апошняя перад летнім перапынкам сустрэча маладзечанскіх чыгуначнікаў. Падсумаваць чарговы год працы душпастырства было вырашана, арганізоўваючы выезд па знакавых месцах, якія знаходзяцца недалёка ад Маладзечна.

Першым пунктам падарожжа стаў музей-сядзіба Агінскіх у Залессі, дзе дзякуючы цікавай касцюміраванай экскурсіі можна было не толькі пачуць музыку вядомага кампазітара, але і адчуць рэчаіснасць, у якой жыў Міхал Клеафас.

З Залесся група накіравалася ў Гервяты, каб наведаць касцёл Найсвяцейшай Тройцы і паслухаць знакамітыя на ўсю Беларусь гервяцкія арганы.


Кульмінацыйным пунктам дня стала Эўхарыстыя і набажэнства да Сэрца Езуса ў санктуарыі Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі, дзе перад святой Імшой кусташ санктуарыя а. Казімір Мараўскі OCD распавёў пра гісторыю паўстання касцёла і цудатворнага абраза Маці Божай. Пасля Імшы, карыстаючыся магчымасцю, чыгуначнікі прайшлі праз Брамы Міласэрнасці і выканалі ўмовы атрымання адпусту.


Дзень завяршыўся рэкрэацыйнай сустрэчай у кляштары айцоў кармэлітаў, падчас якой былі абмеркаваны бягучыя справы душпастырства.

Кс. Міхал Бубен, душпастыр чыгуначнікаў у г. Маладзечна, (AG)

Фотарэпартаж >>>

Абноўлена 05.06.2017 13:34
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа