Пошук

24.05.2017 00:00  

Напрыканцы мінулага тыдня ў Навагрудку прайшоў Фестываль сям’і, арганізаваны парафіяй Святога Арханёла Міхала пры падтрымцы райвыканкама. У свяце сям’і і любові, якое ладзіцца другі год запар, прынялі ўдзел шматлікія сем’і.

Фестываль распачаўся малітвай у касцёле святога Арханёла Міхала, пасля чаго ўдзельнікі свята прайшлі ад плошчы імя Леніна да гарадскога парку, дзе і праходзіла свята.

Выступленне калектываў Навагрудскай дзіцячай школы мастацтваў, сямейныя і дзіцячыя конкурсы, аквагрым, малюнкі на асфальце, турыстычная пляцоўка, спартыўныя эстафеты — парк напоўніўся дзіцячым гоманам і радасцю. Прысутных забаўлялі роставыя лялькі, а жадаючыя пакатацца на атракцыёнах маглі зрабіць гэта бясплатна.

Адным з сюрпрызаў для ўдзельнікаў стала святочная бяспройгрышная латарэя — кожны, хто набыў білет, атрымаў сувенір. Усяго было рэалізавана 150 латарэй. Акрамя таго, прайшоў розыгрыш прызоў, у ліку якіх была і дробная бытавая тэхніка. Шматдзетная сям’я Арцюх стала ўладальнікам блэндара.

«На фестываль прыйшлі проста адпачыць, але, як бачыце, дадому вернемся не толькі з прыемнымі ўражаннямі, але яшчэ і з падарункам. Набылі шэсць латарэйных білетаў (для кожнага члена сям’і), у выніку прыз выйграў сын Іван. Нечакана і вельмі прыемна, — гаворыць Алёна Арцюх. — Што датычыцца самога фестывалю, то ўсё арганізавана проста выдатна. ... Мы, дарослыя, хоць і не былі актыўнымі ўдзельнікамі, але з радасцю назіралі за шчаслівымі дзецьмі».

Як адзначыў ксёндз Юрый Жэгарын, пробашч парафіі святога Арханёла Міхала, фестываль плануецца ладзіць кожны год.

«Каталіцкі Касцёл ва ўсе часы прапаведваў любоў, вернасць, узаемапавагу і іншыя хрысціянскія каштоўнасці, якія павінны быць асновай любой сям’і, — адзначыў ксёндз Юрый. — Сучасныя бацькі настолькі заняты працай і наладжваннем дабрабыту, што праводзяць са сваімі дзецьмі куды менш часу, чым ім хацелася б. Мы вырашылі праводзіць падобныя сямейныя мерапрыемствы, каб сем’і мелі магчымаць забыць пра штодзённыя клопаты і ўсе разам адпачыць».

Анастасія Пятрова (VGr)
Фота Рамана Шкурскага
Відэа Яўгена Грыцука

Фотарэпартаж >>>

Абноўлена 18.08.2017 12:37
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.