Пошук

09.05.2017 08:44  

Ужо ў 11-ы раз у першую нядзелю мая ў Гродзенскай дыяцэзіі прайшоў Дзень маці. У гэты дзень ва ўсіх касцёлах і капліцах дыяцэціі моляцца ў інтэнцыі жывых і памерлых маці, дзякуючы ім за іх неацэнны ўклад у грамадства і за выхаванне ў веры будучых пакаленняў.

7 мая галоўныя ўрачыстасці Дня маці адбыліся ў санктуарыi Маці Божай Яснагорскай Цярпліва Слухаючай на Узгорку надзеі ў Капцёўцы. Тут маліліся ў інтэнцыі ўсіх маці дыяцэзіі, для жывых — аб Божым благаслаўленні, а для памерлых — аб вечным жыцці ў небе.

У гэты дзень у санктуарый прыбылі ў пешай пілігрымцы маці з Гродна разам са сваімі дзецьмі і мужамі, каб прасіць у Панны Марыі ласкаў для сваіх сем’яў. Пілігрымавалі разам і навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, каб таксама сваімі малітвамі і працай пілігрымавання падтрымаць маці.



Маці павінна даць свету любоў

Санктуарый у Капцёўцы з’яўляецца сапраўды такім месцам, якое прыцягвае пілігрымаў. Як адзначаюць пілігрымы, якія ў гэты дзень наведалі святыню, тут можна спазнаць сапраўдны супакой і мець магчымасць сказаць усё тое, што ўчыняе радасць і смутак нябеснай Маці, якая заўсёды гатова слухаць і дапамагаць.

На сёлетнія ўрачыстасці ў Капцёўку прыбыў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі. Духоўную канферэнцыю на тэму «Фацімскае пасланне сёння» для прысутных прамовіў кс. Юрый Марціновіч, адказны за сродкі масавай інфармацыі Гродзенскай дыяцэзіі.



Святар зазначыў, што Маці Божая просіць кожнага чалавека аб уключэнні ў справу збаўлення свету, ратавання сябе і сваіх блізкіх. «Ведаем, што толькі любоў Хрыста можа перамагчы ўсю моц зла, якое абцяжарвае нас і ўсё чалавецтва», — дадаў кс. Марціновіч.

Працяг на grodnensis.by

фота з архіва духоўнай семінарыі ў Гродне

Фотарэпартаж >>>

Абноўлена 21.08.2017 14:57
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа