3 чэрвеня ў сваёй роднай парафіі Божай Міласэрнасці (Маладзёжны) у Лідзе прэзбітэрскае пасвячэнне прыме дыякан Яўген Ціхан. Пасвячэнне ўдзеліць дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.
Пачатак святой Імшы ў 11.00.
4 чэрвеня ў тым жа касцёле ў 13.00 новапрэзбітэр будзе цэлебраваць сваю першую Імшу.
Дыякан Яўген Ціхан нарадзіўся 18 верасня 1986 г. Дыяканскае пасвячэнне прыняў 4 чэрвеня 2016 г. у гродзенскім катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя з рук біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча.
Паводле grodnensis.by
(VGr)