Пошук

01.05.2017 12:21  

29 красавіка ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя шматлікія вернікі з розных куткоў Беларусі і з-за мяжы сталі сведкамі важнай падзеі — біскуп Аляксандр Кашкевіч ўдзяліў прэзбітэрскае пасвячэнне дыяканам Андрэю Белаблоцкаму і Анджэю Ганчару.

29 красавіка ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя шматлікія вернікі з розных куткоў Беларусі і з-за мяжы сталі сведкамі важнай падзеі — біскуп Аляксандр Кашкевіч ўдзяліў прэзбітэрскае пасвячэнне дыяканам Андрэю Белаблоцкаму і Анджэю Ганчару. 

Удзяленню сакрамэнту прэзбітэрскага пасвячэння няспынна спадарожнічала малітва, у якой прысутныя ўзносілі просьбы да Бога аб дарах Святога Духа для новапрэзбітэраў.

Напярэдадні пасвячэння дыяканы прынялі ўдзел у рэкалекцыях, якія праводзіў а. Юрый Саковіч OSPPE ў Карэлічах.

Пасвячэнне

Біскуп Аляксандр Кашкевіч падчас урачыстай Імшы падкрэсліў, наколькі важна клапаціцца аб прыгажосці святарства, якая абапіраецца на такія каштоўнасці, як вернасць Божай волі, вернасць Касцёлу і вернасць святарскім абяцанням.

Пасля пастырскага настаўлення дыяканы публічна выказалі намер прыняць пасвячэнне ў прэзбітэры і склалі біскупу абяцанне пашаны і паслухмянасці. Усе прысутныя святары, стоячы вакол алтара і ствараючы адзіную супольнасць, разам з архіпастырам па чарзе ускладалі рукі на галаву выбранага на знак еднасці і братэрскай лучнасці дыяцэзіяльнага прэзбітэрыя.

У знак вялікай радасцi біскуп Аляксандр Кашкевіч па-айцоўску прывiтаў новапрэзбітэраў пацалункам супакою, які азначае, што біскуп лічыць новапрэзбітэраў сваімі супрацоўнікамі, сынамі, братамі і сябрамі.

Пасля гэтага адбыўся працяг урачыстай святой Імшы, у якой кс. Андрэй Белаблоцкі і кс. Анджэй Ганчар першы раз прынялі ўдзел як святары.

Яўген Амасёнак, фота Тамаша Мікалайчыка
Вышэйшая духоўная семінарыя ў Гродне

Фотарэпартаж >>>

Абноўлена 22.08.2017 10:27
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.