27 красавіка навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне пад кіраўніцтвам кс. прэфекта Андрэя Лішко традыцыйна наведалі дзяцей у радунскім доме-інтэрнаце. Семінарыйная супольнасць апякуецца выхаванцамі інтэрната і заўсёды прыязджае да іх з радасцю і пашанай.
Футбольны матч паміж мясцовай камандай і семінарыстамі, гульні, размовы — усё гэта спрыяла яшчэ больш блізкаму знаёмству і большай адкрытасці, асабліва падчас размоў на хвалюючыя падлеткаў тэмы.
Кожная сустрэча з выхаванцамі інтэрната з’яўляецца для семінарыстаў важным момантам у святарскай фармацыі, а таксама нагодай прынесці настрой і эмацыянальны ўздым дзецям, якія асабліва адчуваюць падтрэбу ў клопаце і ўвазе.
Яўген Амасёнак, навучэнец ІІІ курса ВДС у Гродне
(VGr)