24 красавіка адбылася пілігрымка выпускнікоў школ Шчучына гэтага года ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай.
Галоўнай мэтай падарожжа была малітва моладзі аб паспяховай здачы экзаменаў і аб добрым выбары жыццёвай дарогі.

У гэтых інтэнцыях у Будславе прайшла адмысловая Імша для шчучынскай моладзі.


Па дарозе да марыйнага санктуарыя моладзь наведала таксама касцёлы ў Іўі і Гервятах, возера Нарач і мемарыяльны комплекс у Хатыні.
