Пошук

24.04.2017 14:13  

Для духоўнай фармацыі кожнага семінарыста, які прагне прысвяціць жыццё служэнню Богу і людзям, вельмі важную ролю адыгрывае прыклад жыцця і сведчанне веры святароў. 24 красавіка семінарыйная супольнасць у Гродне віншавала з імянінамі найстарэйшага выкладчыка семінарыі кс. Ежы Лявінскага.

На працягу многіх гадоў святар, якому сёння ўжо 87 гадоў, дапамагаў семінарыстам спасцігаць жыццёвую мудрасць і ўсталёўваць глыбокія адносіны з Хрыстом.

Ксёндз Раман Катлімоўскі ў казанні нагадаў прысутным пра жыццёвы лёс кс. Ежы Лявінскага, падкрэсліў унікальную натуру і высокія чалавечыя якасці святара. Дзякуючы кс. Ежы, як падкрэсліў святар, узрастала не адно пакаленне святароў.

Пасля супольнай Эўхарыстыі прысутныя віншавалі імянінніка, дзякавалі Богу за свайго душпастыра, якога Бог так шчодра адарыў разнастайнымі цнотамі, якімі кс. Ежы, у сваю чаргу, нястомна дзеліцца з іншымі.

Яўген Амасёнак, навучэнец ІІІ курса ВДС у Гродне
(VGr)

Абноўлена 23.08.2017 14:31
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця