22 красавіка ў cалезіянскім араторыі імя св. Яна Боско ў Смаргоні пройдзе IV тур моладзевага праекта «Бітва мікрараёнаў», які стане фінальным. Мерапрыемства распачнецца cвятой Імшой у 18.00 і працягнецца ў араторыі ў 19.30.
У праграму чацвёртага тура ўваходзяць наступныя конкурсныя заданні: танец, песня, дэкламацыя вершаў, фотаздымак, малюнак і вясёлыя пытанні ў стылі «размінкі КВЗ». Як і ў кожным туры, каманды будуць мець магчымасць зарабіць 250 балаў. Па выніках тура будзе вызначана каманда, якая пераможа ў «II Бітве мікрараёнаў».
Па выніках трох тураў, яшчэ больш умацаваўшы свае пазіцыі, на сёння лідзіруе каманда «VK» з 640 баламі, далей з розніцай у адзін бал знаходзяцца каманды «Непохожие» (599 балаў) і «Blackband» (598 балаў).
Паводле sdb.by
(VGr)