Пошук

19.04.2017 08:49  

Гісторыі вёскі Белагруда на Лідчыне прысвечаны новы выпуск краязнаўчай перадачы «Падарожжа дыленанта». Белагруда знакамітая адным з самых прыгожых касцёлаў Беларусі, вышыня якога дасягае 76 метраў.

Тут знаходзіцца цудатворны абраз Маці Божай Балеснай.

У новым выпуску перадачы самы вядомы «дылетант» Беларусі раскажа незвычайную гісторыю гэтага месца, першыя людзі ў якім пасяліліся яшчэ ў каменным веку.

З гісторыі вёскі

Вёска Белагруда знаходзіцца на беразе ракі Дзітва. Кажуць, што паселішча на гэтым месцы ўзнікла яшчэ ў каменным веку, але першыя гістарычныя звесткі вядомыя з XVII стагоддзя, калі вёска належала шляхецкаму роду Завішаў.

У 1609 годзе тут быў пабудаваны драўляны касцёл, але ў тым выглядзе, якім яго можна ўбачыць сёння, ён існуе з 1908 года. Некалі пры ім дзейнічаў шпіталь, прытулак для людзей старэйшага ўзросту, карчма і школа для дзяцей.

Да сёння ў галоўным алтыры касцёла захаваўся абраз Маці Божай Балеснай, які паходзіць з XVII стагоддзя. З ім звязана цікавая легенда аб тым, што абраз прыбіла да берага ракі Дзітва, якраз каля вёскі. З таго часу жыхары мястэчка лічуць яго святым. Гэтаму абразу і вёсцы Белагруда паэтка Данута Бічэль прысвечала адзін са сваіх вершаў.

Са студзеня 2017 года праграма «Падарожжа дылетанта» ствараецца пры падтрымцы velcom і выходзіць на партале TUT.BY двойчы на месяц.

(IL)

Абноўлена 07.09.2017 16:06
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця