Пошук

17.04.2017 12:26  

16 красавіка ў нядзельную велікодную раніцу вернікі Гродна выйшлі на вуліцы свайго горада, каб засведчыць сваю веру ва ўваскрасенне Хрыстовае. Званы каталіцкіх гродзенскіх святыняў, у гэтым годзе разам са званамі праваслаўных храмаў, з самага ранку запрашалі вернікаў на супольную малітву.

Урачыстую Імшу ў нядзелю Уваскрасення Пана і рэзурэкцыйную працэсію ў гродзенскім катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

Звяртаючыся ў гаміліі да вернікаў, біскуп адзначыў: «У бягучым годзе Вялікдзень асабліва красамоўны, бо ўсе хрысціяне — католікі, праваслаўныя і пратэстанты — адзначаюць яго ў адзін дзень, i ... нягледзячы на адрозненні, якія існуюць паміж хрысціянамі, ва ўваскрослым Хрысце мы становімся адзіным цэлым».

Па словах іерарха, велікодныя святы нясуць радасць, якая паходзіць найперш з пустой грабніцы Езуса Хрыста.

«Сёння ў літургіі і ў слове Святога Пісання прамаўляюць да нас з адлегласці двух тысячагоддзяў самі сведкі — мужчыны і жанчыны, якія бачылі пустую грабніцу і сустрэлі Хрыста ўваскрослага», — дадаў біскуп.

Біскуп Кашкевіч адзначыў, што ўваскрасенне Хрыста не толькі напаўняе радасцю і супакоем, але і цалкам змяняе перспектывы чалавечага жыцця.

Іерарх адзначыў, што гэтая ўрачыстасць скіроўвае запрашэнне да кожнага чалавека «сур’ёзна трактаваць вучэнне Езуса».

Паводле grodnensis.by (VGr)

Абноўлена 12.09.2017 11:13
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа