9 красавіка вуліцамі Вялікай Бераставіцы прайшло інсцэніраванае набажэнства Крыжовага шляху ў інтэнцыі хрысціянаў ва ўсім свеце, якія церпяць пераслед за веру.
У набажэнстве прыняў удзел дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі, святары і вернікі Бераставіцкага дэканата.
Як адзначыў падчас набажэнства кс. пробашч Вальдэмар Слота CSsR, «сёння ў свеце мноства хрысціянаў церпяць пераслед за веру, а для нас вера часта нічога не каштуе».
«З’яднаемся ў малітве з усімі церпячымі, з усім Касцёлам. Хвала Пану, што сёння збірае нас на гэтым набажэнстве, якое адначасова з’яўлецца вызнаннем веры, — сведчаннем для тых нашых сучаснікаў, якія не разумеюць крыжа і сэнсу цярпення», — заклікаў кс. Вальдэмар Слота.
(VGr)