6–8 мая пры парафіі Св. Міхала Арханёла ў Навагрудку пройдуць Дні моладзі Гродзенскай дыяцэзіі. Дэвіз сёлетняга форуму — «Вялікія рэчы ўчыніў нам Бог праз Марыю». З гэтай нагоды моладзь Навагрудка разам з пробашчам парафіі Святога Міхала Арханёла кс. Юрыем Жэгарыным запісала відэазапрашэнне.
Дні моладзі Гродзенскай дыяцэзіі бяруць свой пачатак у 1993 годзе. Ініцыятарам іх правядзення стаў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.
Праграма і падрабязная інфармацыя адносна ўдзелу будуць пададзены на сайце grodnensis.by.
(VGr)