20 сакавіка, ва ўспамін св. Юзафа — абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі і апекуна Касцёла, навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне падчас ранішняй святой Імшы маліліся за дапаможнага біскупа Гродзенскай дыяцэзіі Юзафа Станеўскага, які ў гэты дзень адзначаў свае імяніны.
Семінарыйная сям’я малілася, каб Бог дапамагаў біскупу Юзафу будаваць хрысціянскую супольнасць у духу сапраўднай любові, добразычлівасці і ўзаемнай падтрымкі па прыкладу св. Юзафа, які з’яўляецца ўзорам сціплага і пакорнага жыцця.
Семінарыст Яўген Амасёнак
(VGr)