Пошук

06.03.2017 13:14  

 

4 сакавіка ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне падчас Імшы, якую ўзначаліў Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр, адбылося ўдзяленне паслуг лектарату і акалітату.

У якасці кандыдатаў на прыняцце былі прадстаўлены пяць семінарыстаў: чатыры кандыдаты — да паслугі лектарату і адзін — да паслугі акалітату.

Для кожнага семінарыста гэта падзея з’яўляецца вельмі важным і незвычайна адказным крокам ў служэнні людзям і Касцёлу, а таксама на шляху да святарства.

Пасля святой Імшы прайшла сустрэча выхавацеляў і клерыкаў Вышэйшай духоўнай семінарыі з Апостальскім Нунцыем.
Уся семінарыйная супольнасць ўдзячна арцыбіскупу за гэты візіт, за духоўную падтрымку, за той дыялог, які, безумоўна, паспрыяе больш глыбокай і якаснай падрыхтоўцы будучых святароў.


Яўген Амасёнак, навучэнец 3 курса Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне,
фота аўтара




Фотарэпартаж >>>

Абноўлена 05.06.2017 13:31
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.