20 студзеня навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне наведалі садок для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі. Гэты візіт стаў адным з тых, якія семінарысты запланавалі ў межах святкавання Божага Нараджэння.
Цудоўны настрой дзяцей, іх радасныя і адкрытыя ўсмешкі казалі пра тое, што гэтую сустрэчу яны чакалі з нецярплівасцю.
Будучыя душпастыры, молячыся перад кожнай падобнай сустрэчай, прасілі Найвышэйшага аб патрэбных ласках для выхаванцаў і выхавацеляў садка, а таксама аб тым, каб гэтая сустрэча прынесла плён у жыцці кожнага прысутнага.
Cемінарыст Яўген Амасёнак
(VGr)