Ужо на працягу многіх гадоў Вышэйшая духоўная семінарыя ў Гродне наведвае дзяцей з радунскага дома-інтэрната. Семінарыйная супольнасць апякуецца яго выхаванцамі, прыязджаючы да іх з радасцю і пашанай як да блізкіх і дарагіх сэрцу людзей. Сёлета семінарысты наведалі выхаванцаў у Радуні 14 студзеня.
Будучыя святары, апавядаючы пра светлае свята Нараджэння Хрыстовага, імкнуліся стварыць атмасферу бацькоўскага дома, напоўніць дзетак радасцю, яркімі эмоцыямі і ўражаннямі.
Праз быццё разам з выхаванцамі дома-інтэрната, а таксама праз дзяленне з імі досведам асабістага спаткання з Богам у штодзённым жыцці семінарысты таксама мелі магчымасць узрастаць і абагачацца.
Яўген Амасёнак, навучэнец ВДС у Гродне
(VGr)