У іўеўскай парафіі Апосталаў Пятра і Паўла напярэдадні святаў Божага Нараджэння сабралі сродкі на святочныя падарункі для адзінокіх пажылых людзей і патрабуючых дзяцей.
У дабрачыннай акцыі, як паведаміў ксёндз Ян Гавецкі, прынялі ўдзел вернікі і прадстаўнікі прыватнага бізнесу раёна. Далучылася да акцыі і каталіцкая дабрачынная арганізацыя «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Святочныя пасылкі перадалі польскія скаўты.
На працягу святочнага перыяду падарункі былі дастаўлены ў аддзяленні кругласутачнага знаходжання для пажылых людзей у в. Некрашы і г.п. Юрацішкі, у бальніцы сястрынскага дагляду ў а.г. Лаздуны 1 і Трабы, у дом самастойнага пражывання грамадзян пажылога ўзросту ў в. Крывічы, сацыяльны прытулак у г. Іўе.
Для адзінокіх іўеўскіх парафіянаў кс. Ян Гавэцкі арганізаваў аплаткавую сустрэчу ў адным з кафэ горада. Гаспадыня кафэ Ядзвіга Жэбрык стала адным са спонсараў дабрачыннай вячэры.
(VGr)