Пошук

09.01.2017 00:00  

Душпастыр лідскай бальніцы кс. Ежы Беганскі з нагоды святаў Божага Нараджэння наведаў у радзільным доме жанчын, якія нарадзілі сваіх дзетак у перыяд ад 24 снежня па 8 студзеня. Кожная маці атрымала падарунак для дзіцятка, благаслаўленне для сябе і нованароджанага.

Паводле слоў дырэктара радзільнага дома Святланы Яўланавай, у вышэйзгаданы перыяд на Лідчыне нарадзілася 50 дзетак. На думку Святланы Яўланавай, хоць гэтыя жанчыны ў святочныя дні прабываюць не дома, а ў бальніцы, але яны маюць вялікую радасць — у дар ад Бога яны атрымалі сваіх дзетак.

Душпастыр лідскай бальніцы кс. Ежы Беганскі падчас сустрэч з маці нагадваў жанчынам аб прыгажосці мацярынскага паклікання. «Пабожная маці першая вядзе дзіця да Бога, і менавіта ў дабрыні маці дзіця спасцігае дабрыню Стварыцеля. Дзіця бязмежна давярае сваёй маці, бо яна атрымала ад Бога дар цалкам прымаць сваё дзіця і любіць яго дарэшты. Маці паклікана таксама стаць той, якая ахоўвае сваё дзіця ад негатыўных бакоў жыцця — асабліва на яго пачатку: ад болю і нястачы. Адначасова яна адкрывае прыгожае ў жыцці», — падкрэсліваў святар падчас размоў з маці.


(JB), (VGr)

Фотарэпартаж >>>

Абноўлена 05.06.2017 13:31
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа