У дзень перад святамі Божага Нараджэння ў Лідзе прайшла вігілійная сустрэча ўсёй супольнасці айцоў піяраў, якія нясуць служэнне ў Беларусі (Ліда, Шчучын, Чавусы). Традыцыйна сустрэча распачалася супольнай малітвай на брэвіярыі ў капліцы, падчас якой усе субраты аднавілі складзеныя калісьці вечныя манаскія абяцанні.
![]()
Пасля кароткага набажэнства айцы сабраліся пры ўрачыстым вігілійным стале. Рэктар супольнасці а. Вітальд Пяцельчыц SP зачытаў віншаванні айца правінцыяла, пасля чаго адбылося дзяленне аплаткай.







