«Свята Божага Нараджэння былі і з’яўляюцца дасканалай нагодай, каб дасведчыць дастатак і сытасць. Такое стаўленне і імкненне ёсць у кожным з нас. Яно з’яўляецца сімвалам і знакам адкрытасці нашага сэрца на іншую, больш поўную і глыбокую радасць».
Такімі словамі душпастыр шпітальнай капліцы ў Лідзе кс. Ежы Беганскі прывітаў усіх жанчын у благаслаўлёным стане.
У аплаткавай сустрэчы прымалі ўдзел не толькі цяжарныя жанчыны, але і тыя, хто нядаўна нарадзіў і не меў магчымасці сустрэць Божае Нараджэнне са сваёй сям’ёй.
Скончылася сустрэча спяваннем калядак, калі маці ўпершыню заспявалі калядныя песні для сваіх дзяцей. На заканчэнне візіту кс. Ежы пасвяціў шпітальныя палаты і ўсё радзільнае аддзяленне.