23 снежня каля 17.00 у Гродне ў выніку аўтамабільнай аварыі загінуў ксёндз Тадэвуш Вышынскі, прафесар гродзенскай Вышэйшай духоўнай семінарыі.
Інфармацыя адносна пахавання будзе дададзена пазней. Заахвочваем усіх да супольнай малітвы ў інтэнцыі памерлага святара.
Ксёндз Тадэвуш Вышынскі нарадзіўся 26.04.1930 г. на Беласточчыне. Асноўную філасофскую і тэалагічную адукацыю атрымаў у Тэалагічным Інстытуце ксяндзоў-місіянераў у Кракаве, спецыяльную - ў Варшаве, Любліне і Парыжы. Святарскія пасвячэнні атрымаў 24 чэрвеня 1956 г. з рук бікупа Станіслава Распонда ў Кракаве.
Святарскую паслугу ў Гродне распачаў у 1992 годзе. На працягу ўсіх гэтых гадоў выкладаў дагматычную тэалогію і спевы ў гродзенскай Вышэйшай духоўнай семінарыі. Удзельнічаў ў сходах Гродзенскай дыяцэзіі і мітраполіі Мінска-Магілёўскай, на якіх падрыхтоўваліся навуковыя і душпастырскія дапаможнікі, літургічныя кнігі.