21 снежня навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне на чале з прэфектам семинарыі кс. Андрэем Лішко наведалі дом-інтэрнат ў вёсцы Галавічполле, у якім жывуць дзеці з абмежаванымі магчымасцямі.
Падчас сустрэчы семінарысты спрабавалі перадаць дзецям узнёслы настрой і падзяліцца радасцю надыходзячых святаў Божага Нараджэння, а таксама паламаліся аплаткай і разам заспявалі калядныя песні.
Дзеці, у сваю чаргу, падрыхтавалі для семінарыстаў тэатральную пастаноўку, падчас якой усе прысутныя акунуліся ў асаблівую атмасферу цеплыні і любові.
Семінарыйная супольнасць ад усяго сэрца выказвае падзяку ўсім тым, хто далучыўся да рэалізацыі акцыі «Дзіцячая ўсмешка», за аказанне духоўнай і матэрыяльнай падтрымкі.