Пошук

22.12.2016 16:59  

«Дзеці — нованароджанаму Хрысту» — пад такім дэвізам у Іўі прайшоў конкурс Батлеек, які стаў традыцыйным у мясцовай парафіі Святых апосталаў Пятра і Паўла. Выстаўка калядных стаенак на працягу некалькіх дзён упрыгожвала іўеўскую святыню.

Праз творчую фантазію і свае працы дзеці і дарослыя імкнуліся адлюстраваць адну з прыгожых і важных падзей у хрысціянстве — Божае Нараджэнне. Святло далёкай і блізкай Бэтлеемскай ночы абуджае ў людзях іх лепшыя чалавечыя якасці, натхняе на добрыя ўчынкі і вось такую творчасць.

На суд журы было прадстаўлена каля 80 прац, выкананых у розных тэхніках з выкарыстаннем разнастайнага матэрыялу. Многія з батлеек былі аздоблены электрычнай падсветкай, што надавала стаенкам яшчэ большую святочнасць.


Усе ўдзельнікі конкурсу (а гэта звыш 100 маленькіх парафіянаў з Іўя і некалькі дзяцей з парафіі ў Юрацішках) атрымалі салодкія падарункі ад пробашча іўеўскай парафіі Яна Гавецкага і зычлівых людзей.

Аўтары найлепшых прац атрымалі ўзнагароды і ад дабрачыннай каталіцкай місіі «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі — веласіпеды, настольныя гульні, цацкі і іншыя падарункі.  

Паводле добрай традыцыі, прапанаванай некалі пробашчам парафіі кс. Янам Гавецкім, удзельнікі конкурсу батлеек падораць на святы некаторыя са сваіх творчых прац адзінокім старэйшым парафіянам.  

Т. Болатава, (VGr)
Фота С. Зянкевіч

Фотарэпартаж >>>

Абноўлена 05.06.2017 13:31
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.