Пошук

16.12.2016 12:18  

Падчас Трэцяга тыдня Адвэнту ў парафii Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Лідзе (Індустрыяльны) праходзілі святыя місіі. Іх праводзілі айцы рэдэмптарысты з Гродзенскай дыяцэзіі Анджэй Ядкоўскі і Валерый Мазюк.

Чатырохдзённыя місіі распачаліся з пытання: «Што змянiлася ў тваiм жыццi, брат, сястра?»

Праз казанні, Божае слова, асабiсты досвед місіянеры імкнуліся даць адказы на пытаннi, з якiмi вернікі прыходзiлі ў гэтыя днi ў касцёл, на сустрэчы і Эўхарыстыю.

Айцы-мiсiянеры нагадалі прысутным, што нiколi не позна ўсё пачаць спачатку, таму што любоў Бога ніколі не мінае, Ён заўсёды чакае і нiкога не асуджае. Святары заклікалі парафіяльную супольнасць штодня ўзгадваць мiсiйны заклiк, з якім яны прыбылі: «Езус ёсць Любоў! Езус — Пан!»

Трэці дзень мiсiй быў прысвечаны сем'ям. Да сужэнцаў святары звярнуліся з адмысловай навукай, пасля чаго кожная прысутная сям’я атрымала благаслаўленне Найсвяцейшым Сакрамэнтам.

Кожны дзень мiсiй завяршаўся малітвай да Панны Марыі. Парафіяльная супольнасць праслаўляла Маці Божую і дзякавала Ёй за матчыную апеку.

В. Пiлiнка
(VGr)

Абноўлена 05.06.2017 13:31
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.