Пошук

15.12.2016 15:26  

14 cнежня навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне на чале з духоўным айцом кс. Здзіславам Вэдэрам SDB наведалі Дом міласэрнасці ў Каменцы — прытулак для састарэлых і хворых, якіх даглядаюць сёстры Маці міласэрнасці.

Семінарысты падзяліліся з жыхарамі прытулку радасцю перажывання асаблівага часу ласкі, што выплывае з неспасцігальнай таямніцы Божага Нараджэння, а таксама ўручылі падарункі ад святога Мікалая. Ксёндз Здзіслаў Вэдэр удзяліў усім благаслаўленне.

Навучэнцы семінарыі ў Гродне ўжо не ўпершыню наведваюць прытулкі для самотных, хворых або дзяцей-сірот. Падобныя акцыі з’яўляюцца свайго роду практычнай фармацыяй будучых святароў.

Яўген Амасёнак
(VGr)

Фотарэпартаж >>>

Абноўлена 05.06.2017 13:31
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа