З снежня ў парафіі Св. Тэрэзы ад Езуса (Авільскай) у Шчучыне прайшло малітоўнае чуванне ў духу супольнасці Тэзэ, якое падрыхтавала і правяла моладзь з парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне (Дзевятоўка).
Прысутныя мелі магчымасць даведацца больш пра супольнасць з Тэзэ, а таксама даведацца, на чым палягае малітва, прапанаваная гэтай супольнасцю.
Чуванне распачалося са спеву канонаў Тэзэ, пасля чаго была супольная малітва і асабістая адарацыя крыжа.
Акрамя таго, малітоўнае чуванне, арганізаванае гасцямі, стварыла глыбокую атмасферу чакання Божага Нараджэння.