Адвэнт праз чытанне Евангелля: сумесны праект душпастырства «Мужчыны св. Юзафа» і душпастырства чыгуначнікаў распачалі сумесны відэапраект па чытанні Бібліі.
Паводле ўдзельнікаў акцыі, асноўная ідэя заключана ў тым, каб паказаць, што для чытання Божага слова кожны дзень зусім неабавязкова быць святаром ці катэхетам: чытанне Евангелля можа і павінен практыкаваць кожны вернік.
«Сваім прыкладам праз сайт msj.by і сацыяльныя сеткі мы хочам заахвоціць вернікаў да чытання Бібліі і праз гэта дапамагчы ў больш плённым перажыванні Адвэнту», — прызнаецца адзін з удзельнікаў евангелізацыйнай ініцыятывы Віталій Рабёнак.
Ідэя знайшла падтрымку ў душпастыра чыгуначнікаў Гродна а. Эдварда Пяцельчыца CSsR і адной з душпастырскіх груп «Мужчыны св. Юзафа».
Так пачалі стварацца і выкладацца на youtube відэаролікі, у якіх удзельнікі гэтых душпастырстваў чытаюць урыўкі з Евангелля на канкрэтны дзень, якія выбіраюцца з лекцыянарыя.
Больш падрабязна пра дзейнасць саміх душпастырстваў чытайце на Catholic.by у бліжэйшы час.
Таксама па тэме:
- «Выпрабавана на сабе»: як зрабіць адвэнтавы каляндар для дзяцей?
- «Лічу, што пра Бога дзецям трэба казаць ад нараджэння»: адвэнтавы каляндар ад маладой мамы
- Пра адказнасць у Адвэнце: гісторыя адной пастановы
А як перажывае Адвэнт ваша душпастырства, парафія, суполка, сям’я? Дзяліцеся сваім вопытам і пішыце нам на info@catholic.by.