Выданне распавядае пра ўзнікненне і дзейнасць езуіцкага квартала ў Гродне. У працы, заснаванай на дакументальных матэрыялах і навуковай літаратуры, распавядаецца пра жыхароў езуіцкага калегіума і пра іх асноўныя заняткі.
Асобную ўвагу аўтар кнігі «Езуіцкі квартал у Гродне» Вікторыя Ткачова (навуковы супрацоўнік аптэкі-музея ў Гродне) надае школе, касцёлу, тэатру, бібліятэцы і аптэцы, якія былі заснаваны манахамі. Выданне аздоблена шматлікімі ілюстрацыямі.
Паводле grodnensis.by
(VGr)