21 лістапада ў гродзенскай курыі адбылося пасяджэнне Калегіі Кансультараў і святарскай рады, якое ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.
Галоўным плёнам пасяджэння стала зацвярджэнне першага ў гісторыі Касцёла на Гродзеншчыне дыяцэзіяльнага сіноду, які прадугледжвае супольныя сходы біскупаў, святароў, манаскіх асобаў і свецкіх вернкіаў, якія павінны паспрыяць больш плённай дзейнасці і развіццю дыяцэзіяльнага Касцёла.
Падрыхтоўка неабходнай інфармацыі і скліканне падрыхтоўчай камісіі па справах дыяцэзіяльнага сіноду былі даручаны генеральнаму вікарыю, біскупу Юзафу Станеўскаму.
Сярод іншых пунктаў на пасяджэнні была абмеркавана магчымасць стварэння ў кожным дэканаце дыяцэзіі аддзялення дабрачыннага таварыства «Карытас» і прыватных рэлігійных таварыстваў.
Таксама з нагоды набліжэння 100-годдзя аб'яўленняў Маці Божай у Фаціме ўдзельнікі пасяджэння прынялі рашэнне правесці дыяцэзіяльную перэгрынацыю фігуры Маці Божай Фацімскай з 13 мая па 13 кастрычніка.