Пошук

17.11.2016 23:13  

16 лістапада ў маладой парафіі Святога Духа ў Альшанцы (Гродна) адбыўся парафіяльны адпуст у гонар Маці Божай Міласэрнасці. У гэты дзень урачыстую святую Імшу ў парафіі ўзначаліў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.

Старая капліца, якая была пабудавана ў 1990 г. у мікрараёне Фабрычны, мела тытул Маці Божай Міласэрнасці, і айцы францішкане, якія ў той час апекаваліся капліцай, прывезлі туды абраз Маці Божай Міласэрнасці. Пасля паўстання новай капліцы другарадным адпустам у парафіі Святога Духа з’яўляецца менавіта ўрачыстасць Маці Божай Вастрабрамскай, абраз якой быў размешчаны ў новай капліцы.


На вячэрняй святой Імшы сабралося шмат парафіян, сярод якіх былі таксама дзеці, якія рыхтуюцца другі год да Першай святой Камуніі, разам са сваімі бацькамі. Як адзначыў пробашч кс. Павел Салабуда, ужо некалькі гадоў у парафіі ў гэты дзень асаблівым чынам давяраюць дзяцей апецы Маці Божай.

Падчас Імшы біскуп Юзаф Станеўскі заахвоціў вернікаў да развіцця культу Маці Божай Міласэрнасці, які вельмі вядомы на Гродзеншчыне. Іерарх нагадаў аб 25-годдзі Гродзенскай дыяцэзіі і аб завяршэнні Юбілейнага Года, у якім Маці Міласэрнасці дапамагала знайсці шлях да Божай міласэрнасці.


Паля Эўхарыстыі бацькі першакамунійных дзяцей падзякавалі біскупу за супольную малітву. Кожнае дзіця атрымала ад пробашча парафіі абраз з выявай Маці Божай Міласэрнасці.

Парафія ў Альшанцы вельмі маладая, але хутка развіваецца. Шмат дзяцей наведвае заняткі рэлігіі, маладыя сем’і актыўна ўдзельнічаюць у жыцці парафіі.


(AG)

Фотарэпартаж >>>

Абноўлена 05.06.2017 13:31
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.